Працуючы на тэлебачаньні, ён правёў больш за 50 тысяч інтэрвію з палітыкамі, спартоўцамі, артыстамі і іншымі знакамітасьцямі.
У 2013 годзе Лэры Кінг прадаў правы на сваё тэлешоў Larry King Now тэлеканалу RT America, кантраляванаму ўрадам Расеі. Ён вёў гэтую праграму да 2020 году.
Лэры Кінг нарадзіўся 19 лістапада 1933 у Нью-Ёрку ў сям’і габрэяў-імігрантаў: ягоная маці паходзіла зь Беларусі, а бацька з Аўстрыі.
Лэры Кінг быў восем разоў жанаты, у яго нарадзіліся чацьвёра дзяцей.
У пачатку студзеня СМІ паведамілі, што Лэры Кінг быў шпіталізаваны з інфэкцыяй COVID-19.