Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пакінуў Марыю Калесьнікаву пад вартай як найменей да 8 сакавіка


Сястра Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч на ўручэньні прэміі Сахарава трымае постэр з заклікам вызваліць Марыю.
Сястра Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч на ўручэньні прэміі Сахарава трымае постэр з заклікам вызваліць Марыю.

16 студзеня суд Партызанскага раёну не задаволіў скаргу абароны Марыі Калесьнікавай на тое, што ёй падоўжылі тэрмін знаходжаньня пад вартай да 8 сакавіка. Цяпер Марыя — у СІЗА-1 на Валадарскага.

Нягледзячы на марозны дзень, закрытае судовае паседжаньне і суботу да судовага будынку прыйшлі сябры Машы, прадстаўнікі амбасадаў, а таксама ўсе, хто хацелі яе падтрымаць, паведамляе Тэлеграм-канал Виктор Бабарико. Вынікі судовага паседжаньня для абароны былі прадказальныя, сказала адвакатка Людміла Казак, аднак адвакаты і сама Марыя будуць абскарджваць рашэньне Партызанскага суду.

Каардынатар штабу Віктара Бабарыкі і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава 7 верасьня была выкрадзеная невядомымі, а раніцай 8 верасьня Telegram-канал дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» паведаміў, што ўначы Калесьнікава, а таксама сябры Каардынацыйнай рады Раднянкоў і Краўцоў «спрабавалі незаконна пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь» і што Калесьнікаву затрымалі. Пазьней выявілася, што Калесьнікава пры спробе ейнага гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі парвала свой пашпарт.

Марыя Калесьнікава — падазраваная ў справе аб «публічных закліках да захопу ўлады ў Беларусі». Яе прызналі палітвязьнем і вязьнем сумленьня. Разам зь іншымі апанэнтамі беларускага рэжыму Эўрапарлямэнт прысудзіў ёй прэмію імя Сахарава за ўнёсак у барацьбу за правы чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG