Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кангрэсе ЗША пачалі разглядаць пытаньне аб імпічмэнце Дональда Трампа


Дональд Трамп
Дональд Трамп

У Палаце прадстаўнікоў ЗША абмяркоўваецца магчымасьць імпічмэнту дзейнага прэзыдэнта краіны Дональда Трампа. Адразу пасьля абмеркаваньня пройдзе галасаваньне.

Нягледзячы на тое, што паўнамоцтвы Трампа канчаюцца ўжо 20 студзеня, улады ЗША абмяркоўваюць магчымасьць адхіленьня яго ад пасады праз 25-ю папраўку да Канстытуцыі. Гэтая папраўка прадугледжвае перадачу прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў віцэ-прэзыдэнту, калі дзейны прэзыдэнт ЗША ня здольны выконваць свае абавязкі.

«Настоящее время» вядзе жывы эфір са слуханьняў аб магчымым імпічмэнце прэзыдэнта і абмяркоўвае тое, што адбываецца, з экспэртамі, пачынаючы з 18:00 па менскім часе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG