Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволенаму ўдзельніку прэзыдэнцкай кампаніі выставілі яшчэ адно абвінавачаньне — у абразе пракуроркі


Уладзімер Няпомняшчых.
Уладзімер Няпомняшчых.

Свабодзе стала вядома ад адваката, што 68-гадоваму пэнсіянэру МУС, актывісту АГП Уладзімеру Няпомняшчых выставілі яшчэ адно абвінавачаньне.

У дадатак да першага абвінавачаньня — «пагроза гвалту» ў дачыненьні пракуроркі, пэнсіянэра абвінавацілі і ў абразе гэтай службовай асобы.

Цяпер Уладзімер Няпомняшчых мае дзьве крымінальныя справы — па артыкуле 366 Крымінальнага кодэксу (гвалт ці пагроза гвалту службовай асобе) і па артыкуле 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Адвакат Сяргей Красноў удакладніў, што і ў «новым» абвінавачаньні пакуль няма канкрэтыкі — як менавіта Ўладзімер Няпомняшчых абразіў пракурорку Алесю Жураўлёву і якім чынам ён ёй пагражаў.

«Уладзімер Міхайлавіч трымаецца бадзёра, дзякаваў усім за лісты і падтрымку. З нагоды новага абвінавачаньня ён толькі ўсьміхнуўся — бо не памятае, каб абражаў ці пагражаў пракурорцы», — зазначыў адвакат.

11 студзеня ягоная жонка і суседка атрымалі лісты ад Няпомняшчых. Ён піша ў лісьце суседцы:

«Перамога будзе за сьвятлом і праўдай. Цемра, якая агарнула Беларусь, хлусьня, подласьць і мярзота сыдуць — я ў гэтым упэўнены!»

З 23 сьнежня ў гомельскім СІЗА трымаюць пад вартай пэнсіянэра МУС, маёра міліцыі ў адстаўцы Ўладзімера Няпомняшчых, які зьбіраў подпісы за сваё вылучэньне на выбарах прэзыдэнта летась. Мінулай восеньню ён прысутнічаў на судзе над Георгіем Васіленкам, які замяніў на цэнтральнай плошчы чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы. У выніку тады Васіленку пакаралі «хіміяй».
Паводле абвінавачаньня, нібыта пасьля вынясеньня гэтага прысуду Няпомняшчых выказаў нейкую пагрозу ў бок пракуроркі Алесі Жураўлёвай, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачаньне.

«Сам Уладзімер Міхайлавіч кажа, што ня памятае таго моманту і ня памятае, каб выказваў пагрозы. Адзінае, што ён сказаў, гэта была агульная фраза кшталту „Арганізаваная злачынная групоўка“ ці „Вы за ўсё адкажаце“, і тое не адрасна ў бок пракурора», — удакладняў раней адвакат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG