Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заплянаваў новыя трохбаковыя перамовы зь лідэрамі Армэніі і Азэрбайджану аб Нагорным Карабаху


Сталіца Нагорнага Карабаху Сцепанакерт пасьля абстрэлу. Архіўнае фота.
Сталіца Нагорнага Карабаху Сцепанакерт пасьля абстрэлу. Архіўнае фота.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правядзе трохбаковую сустрэчу з кіраўнікамі Армэніі і Азэрбайджану амаль праз два месяцы пасьля падпісаньня пагадненьня аб спыненьні агню ў Нагорным Карабаху.

«Асаблівая ўвага будзе ўдзелена аказаньню дапамогі жыхарам раёнаў, якія пацярпелі ад баявых дзеяньняў, а таксама разблякаваньню і разьвіцьцю гандлёвых і транспартных сувязяў», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.

Таксама адзначаецца, што Пуцін правядзе асобныя сустрэчы з кіраўнікамі краін.

У рамках мірнага пагадненьня, якое прайшло пры пасярэдніцтве Масквы, Армэнія страціла кантроль над большай часткай сэпаратысцкай Нагорна-Карабаскай Рэспублікі, альбо Рэспублікі Арцах, якая ў 1990-я гады акупавала ня толькі сам Нагорны Карабах, але і вялікія сумежныя тэрыторыі Азербайджану. Цяпер усе яны зноў пад кантролем Баку, а Азэрбайджан цяпер кантралюе пэўную частку самога Нагорнага Карабаху.

Пасьля завяршэньня баявых дзеяньняў, у якіх бакі страцілі тысячы людзей, Расея па дамоўленасьці ўвяла свае войскі ў якасьці міратворчых сіл на тэрыторыю, якая заставалася пад кантролем сэпаратыстаў. Тым часам Азэрбайджан разьмясьціў войскі па ўсім рэгіёне, а турэцкія войскі таксама бяруць удзел у місіі па спыненьні агню за межамі Нагорнага Карабаху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG