Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Казахстане перамагае кіроўная партыя «Нур Атан», — экзыт-пол


Затрыманьне ўдзельніка акцыі пратэсту ў Алматы
Затрыманьне ўдзельніка акцыі пратэсту ў Алматы

Партыя «Нур Атан», якую ўзначальвае былы прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, атрымлівае перамогу на выбарах у ніжнюю палату парлямэнта краіны. Такія дадзеныя экзыт-полу, якія прыводзяць агенцтвы вечарам у нядзелю.

Паводле апытаньня, праведзенага казахстанскім інстытутам «Грамадзкая думка», кіроўная партыя набірае больш за 70 працэнтаў галасоў, у парлямэнт праходзяць яшчэ дзьве партыі — «Ак жол» і Народная (былая Камуністычная). Гэтыя партыі, ляяльныя ўладам, прадстаўленыя і ў цяперашнім складзе Мажыліса. Яшчэ дзьве партыі, згодна з экзыт-полу, у парлямэнт не трапляюць. Яўка, па афіцыйных дадзеных, склала 63 адсоткі.

Выбары ў Мажыліс — першыя пасьля сыходу Назарбаева з пасады прэзыдэнта і ўступленьня на пасаду Касым-Жамарта Такаева ў 2019 годзе. Сілы, апазыцыйныя палітыцы Назарбаева і яго пераемніку, у выбарах ня ўдзельнічалі.

Падчас дня галасаваньня — 10 студзеня — у Алматы, Нур-Султане і іншых гарадах прайшлі некалькі акцый пратэсту, на якіх гучалі заклікі да байкоту. Некалькі дзясяткаў іх удзельнікаў затрымалі, аднак пасьля адпусьцілі. Паведамляецца таксама пра нядопуск на ўчасткі незалежных назіральнікаў. Улады заявілі пра адсутнасьць парушэньняў.

Міжнародныя назіральнікі не прызнавалі папярэднія выбары ў Казахстане свабоднымі і сумленнымі, паказваючы на падаўленьне апазыцыі і фальсыфікацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG