Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка правёў паралелі паміж штурмам Капітолія ў Вашынгтоне і пратэставымі маршамі ў Беларусі


Аляксандар Лукашэнка і мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін ў сталічным храме Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа, 7 студзеня
Аляксандар Лукашэнка і мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін ў сталічным храме Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа, 7 студзеня

Падчас наведваньня новага менскага храму Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа, Аляксандар Лукашэнка згадаў пра падзеі, якія адбыліся напярэдадні ў ЗША, паведамляе БелТА.

«Хто б мог, Уладыка (мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін. — БелТА), падумаць, што сёньня ў ноч (па нашаму) будуць штурмаваць Капітолій — цытадэль дэмакратыі сусьветнай, як яны сябе падавалі. Хто б мог падумаць? Ніхто. Хоць у гэтым ёсьць нейкая справядлівасьць з боку Трампа. Але гэта дрэнна. Гэта дрэнна, калі ідуць на штурм і гінуць людзі».

Лукашэнка заявіў, што «трэба супакоіцца» «той невялікай купцы, якая сёньня па выходных ходзіць па Менску».

«Я вас папярэджваў: дрэнна, калі яны ходзяць па вуліцы, яшчэ горш, калі яны ідуць у двары, будзе невыносна, калі яны прыйдуць у вашы кватэры. Мы не павінны гэта дапусьціць, — заявіў Лукашэнка. — Таму я вас прашу толькі аб адным: каб вы мяне разумелі і не асуджалі адразу. Паспрабуйце зразумець. Я чалавек мірны. Але я не магу дапусьціць, каб нехта прыйшоў сюды і вось так адкрыта разбурыў гэтую нашу мясьціна ».

Паводле Лукашэнкі, «мы павінны ўсе разам сабрацца і абразуміць тых, хто сёньня гэтага не разумее».

6 студзеня Пасьля мітынгу ў Вашынгтоне натоўп радыкальных прыхільнікаў Дональда Трампа ўварваўся ў будынак Кангрэсу ЗША — Капітолій. Праз чатыры гадзіны Нацгвардыя выцесьніла радыкальных пратэстоўцаў з Капіталійскага пагорка. У амэрыканскай сталіцы ўвялі надзвычайнае становішча. Чатыры чалавекі загінулі, 52 затрымалі.

У Беларусі амаль 5 месяцаў працягваюцца мірныя акцыі пратэсту. Улада Аляксандра Лукашэнкі адказала на пратэсты нябачанымі раней масавымі рэпрэсіямі і гвалтам.

З пачатку пратэстаў улады вынесьлі больш за 100 палітычна матываваных прысудаў па крымінальных справах (агулам распачалі больш за 650 крымінальных спраў). Каля 30 000 чалавек прайшлі праз адміністрацыйныя затрыманьні і арышты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG