Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША Пампэо сустрэўся з чалавекам, які быў на сустрэчы ў СІЗА з Лукашэнкам


Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо сустрэўся з Віталём Шкляравым і яго сям’ёй. Фота з сустрэчы зьявілася ў Твітэры Пампэо.

«Віталь Шкляраў тры месяцы быў незаконна затрыманы ў Беларусі. Дзякуючы вялікім камандным намаганьням Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, адмысловага прадстаўніка прэзыдэнта ЗША Роджэра Д. Карстэнза і нашым камандам у Кіеве, Менску і Вашынгтоне яго прывезьлі дадому ў кастрычніку 2020 году», — напісаў у пасьце Пампэо.

Віталь Шкляраў быў затрыманы 29 ліпеня ў Гомелі, адкуль ён родам і куды прыехаў наведаць маці. Амаль тры месяцы ён утрымліваўся ў сьледчым ізалятары № 1 на Валадарскага, а затым стаў удзельнікам сустрэчы Лукашэнкі з палітвязьнямі ў СІЗА КДБ, якая прайшла 10 кастрычніка. Неўзабаве пасьля гэтага Шкляраў быў адпушчаны з СІЗА.

24 кастрычніка адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі зь дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампэо. Адной з тэмаў размовы стаў лёс Віталя Шклярава, які мае амэрыканскае грамадзянства.

28 кастрычніка стала вядома, што Шкляраў паляцеў у ЗША. Каб вярнуць яго ў Амэрыку, у Кіеў прылятаў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША ў справах закладнікаў Роджэр Карстэнз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG