Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі заблякавала замежную дапамогу пацярпелым ад гвалту сілавікоў


Онлайн-часопіс «Имена»
Онлайн-часопіс «Имена»

Онлайн-часопіс «Имена» ўдзельнічаў у праекце Цэнтру мэдычнай дапамогі пацярпелым падчас разгону мірных дэманстрацыяў. Але ў выкарыстаньні ахвяраваньняў, сабраных за мяжой, яму адмовілі ў Кіраўніцтве спраў прэзыдэнта.

Жыхары Аўстраліі, Бразыліі, Даніі, Казахстану, Латвіі, Нямеччыны, Расеі, Украіны, Японіі і многіх іншых краінаў ахвяравалі 89 117 рублёў (34 732 даляры) на праект Цэнтру мэдычнай дапамогі пацярпелым падчас мірных дэманстрацый у Беларусі. Агулам грошы даслалі 542 чалавекі з 30 краін сьвету, — паведаміў часопіс.

Гэта першы гуманітарны праект «Имён», заблякаваны дзяржавай. Прычына вяртаньня грошай у тым, што Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта адмовіў у рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі. Па законе праект ня мае права выкарыстоўваць грошы без рэгістрацыі Дэпартамэнту.

«Выразнай прычыны адмовы няма, ёсьць толькі спасылка на пастанову Савету Міністраў ад 27 жніўня 2020 году. Там паказана, што Дэпартамэнт мае права запытаць у дзяржаўных органаў зьвесткі для праверкі атрыманай інфармацыі і вызначэньня мэтаў выкарыстаньня грошай. Па выніках аналізу маюць права адмовіць у рэгістрацыі дапамогі. Ніякіх дадатковых тлумачэньняў мы не атрымалі».

Пры гэтым «Имена» адзначылі, што працягнуць дапамогу пацярпелым. Грошы, якія трэба вярнуць, складаюць каля 8% ад усёй сабранай сумы. Збор пачаўся на пачатку жніўня. Патрэбную суму сабралі ўжо 28 жніўня. Усяго дзякуючы чытачам праект сабраў 1 168 669 рублёў.

Праект арганізуе і аплачвае дасьледаваньні, лячэньне, рэабілітацыю, куплю мэдычнага абсталяваньня для пацярпелых падчас дэманстрацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG