Год рэвалюцыі
Чаму ў Беларусі адбылася рэвалюцыя, якую мала хто прадказваў? Калі б не падтрымка Расеі, Лукашэнка сышоў бы? Ці прайграў гандызм у Беларусі? Чаму рэвалюцыя адбылася пад бел-чырвона-белым сьцягам? Над гэтымі пытаньнямі ў Праскім акцэнце разважаюць заснавальнік і ўласьнік рэсурсу «Сильные новости» Пятро Кузьняцоў і палітолягі Андрэй Казакевіч, Арсен Сівіцкі і Арцём Шрайбман.