Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечніцу Навальнага затрымалі каля дома супрацоўніка ФСБ, якога вінавацяць ва ўдзеле ў атручваньні


Любоў Собаль
Любоў Собаль

Супрацоўніцу Фонду барацьбы з карупцыяй Любоў Собаль затрымалі ў Маскве каля дому, у якім, як мяркуецца, жыве супрацоўнік Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Канстанцін Кудраўцаў

Ён, як сьцьвярджае расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, быў адным з удзельнікаў апэрацыі па яго атручваньні.

Собаль вяла прамую трансьляцыю ў Твітэры і зьняла сваё затрыманьне. Яна працягвала трансьляцыю з аўтазаку:

Затрыманьне здымалі таксама журналісты, якія прыбылі на месца і, як і Собаль, спрабавалі паразмаўляць з Кудраўцавым.

Паліцэйскія пры затрыманьні сказалі супрацоўніцы ФБК, што на яе паступіла заява ад аднаго з жыхароў. Названы адрас супадае зь меркаваным адрасам Кудраўцава.

Любоў Собаль прыехала да дому, дзе, як мяркуецца, жыве супрацоўнік ФСБ, зь якім у мінулы панядзелак нібыта размаўляў Навальны. Апазыцыйны палітык апублікаваў запіс размовы. У ёй супрацоўнік ФСБ фактычна прызнаўся ў тым, што на Навальнага быў учынены замах, і расказаў падрабязнасьці. Навальны прадставіўся суразмоўцу памочнікам сакратара Рады бясьпекі РФ Мікалая Патрушава.

У размове з Аляксеем Навальным чалавек, ідэнтыфікаваны ім як супрацоўнік ФСБ Канстанцін Кудраўцаў, растлумачыў, што палітык памёр бы, калі б не апэратыўная пасадка ў Омску і ня ўведзены яму лекарамі хуткай дапамогі атрапін: «Калі б там крыху даўжэй, то, магчыма, усё скончылася б па-іншаму. Вось бачыце, зьбег абставінаў. Гэта такі вось дрэнны фактар у нашай працы». Суразмоўца Навальнага таксама расказаў, што атрутнае рэчыва было нанесенае на споднюю бялізну Навальнага.

Сам Кудраўцаў ня быў у Томску, калі там 20 жніўня атруцілі Навальнага. Але раней ён удзельнічаў у сачэньні за ім, а таксама лётаў у Омск ужо пасьля таго, як Навальнага адправілі на лячэньне ў Бэрлін.

Раней The Insider і Bellingcat пісалі, што Кудраўцаў — спэцыяліст у галіне хімічнай абароны — спэцыяльна лётаў у Омск, бо ведаў, як ліквідаваць сьляды атруты.

Як паведаміла выданьне «Медуза», у Маскву каля будынку ФСБ пачаліся адзіночныя пікеты ў сувязі з магчымай датычнасьцю супрацоўнікаў спэцслужбы да атручваньня Навальнага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG