Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўтары тысячы грамадзян Расеі, Беларусі, Украіны і іншых краін патрабуюць вызваліць беларускіх журналістак


Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч
Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч

Паўтары тысячы грамадзян Расеі, Беларусі, Украіны, ЗША, Італіі, Ізраілю і іншых краін падпісаліся пад заявай Беларускай асацыяцыі журналістаў і ПЭН-Цэнтру Беларусі аб падтрымцы беларускіх журналістаў, якія трапілі пад перасьледу падчас акцый пратэстаў.

За кратамі знаходзяцца тры беларускія журналісткі: Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч.

Журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч была затрыманая 19 лістапада па абвінавачаньні ў раскрыцьці мэдычнай таямніцы Рамана Бандарэнка (у сваім артыкуле яна працытавала лекара, які заявіў, што ў Рамана не было алькаголю ў крыві).

Журналістак тэлеканалу «Белсат» Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) і Дарʼю Чульцову падазраюць у арганізацыі дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак, пасьля таго як імі ў прамым эфіры тэлеканала быў паказаны разгон пратэстоўцаў 15 лістапада ў Менску на «Плошчы пераменаў».

Падпісацца пад заявай можна тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG