Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Сяргея Міронава, аўтара выразу «хлопотное дельце», пакаралі другім адміністрацыйным арыштам


Сьцяг у вакне, ілюстрацыйнае фота
Сьцяг у вакне, ілюстрацыйнае фота

Судзьдзя Сяргей Кацар з Маскоўскага раёну Менску пакараў 12 днямі арышту 60-гадовую Сьвятлану Чапурку. Гэта маці Сяргея Міронава, вядомага сваім маналёгам пра страйк як «хлопотное дельце».

«Сьцяг вісеў у вакне аднаго з пакояў, — расказаў «Нашай Ніве» Сяргей. — 12 сьнежня мама выйшла гуляць з сабакам. Я так разумею, міліцыя стаяла за дзьвярыма, бо яе адразу затрымалі. Мама вярнулася, каб сабаку пакінуць дома, і сказала: «Наша фіранка ў акне ім не спадабалася».

Сяргей спачатку шукаў маці ў міліцэйскіх упраўленьнях, аднак усюды адказвалі, што яе «сярод затрыманых няма». Пазьней знайшоў яе ў турме на Акрэсьціна.

14 сьнежня Сьвятлану Чапурку асудзілі на 12 дзён адміністрацыйнага арышту. Для жанчыны гэта ўжо другі тэрмін, менш чым за тыдзень перад тым яна выйшла на волю пасьля 15 содняў.

«Мама заўсёды была актыўная, — гаворыць сын. — На акцыі ходзіць, перад выбарамі ўлёткі расклейвала. Быў пратакол і за „Жаночы марш“, але не пасьпелі асудзіць, бо прайшло два месяцы. А пасьля схапілі 22 лістапада, калі ішла дадому. Судзілі, далі 15 сутак».

Пасьля першага арышту Сьвятлана Чапурка вярнулася з каранавірусам: сядзела з хворай жанчынай, пасьля выхаду перастала адчуваць пахі. Мэдыкі на тэст не адпраўлялі: маўляў, карантын не патрэбны, як сымптомы зьнікнуць, можна гуляць дзе заўгодна.

Сам Сяргей Міронаў звольніўся з «Інтэгралу». Кажа, што зьбіраўся заняцца пошукам працы, ды наваліліся сямейныя праблемы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG