Вадамёты, аўтазакі і іншая спэцтэхніка ў розных раёнах Менска
Спэцтэхніку ў дзень чарговага маршу пратэсту заўважылі ля мэтро «Ўсход», на Каменнай Горцы, ля Кальварыі і ў іншых раёнах Менска. А на Кастрычніцкай плошчы выставілі агароджу.
Зноў перабоі ў працы менскага мэтро
Чытачы паведамляюць, што на пасадку і высадку зачыненыя станцыі мэтро «Кастрычніцкая», «Купалаўская» і «Няміга». Побач з плошчай Незалежнасьці дзяжурыць міліцыя.
У Менску заўважылі сілавіка за сабакай
Упершыню на нядзельных маршах заўважаны сілавікі з сабакам. Фота зроблена ў менскай Малінаўцы.
Марш жыхароў Заслаўя ў Петрышках
Свой марш арганізавалі жыхары Заслаўя. Сёньня яны прыехалі да жыхароў аграгарадка Петрышкі.
Ціханоўская падтрымала ўдзельнікаў «Маршу Волі»
Сьвятлана Ціханоўская перад нядзельным маршам пратэсту апублікавала зварот.
«Я падтрымаю ўсіх, хто выйдзе ў свой двор, раён і горад. Кожны марш – гэта напамін пра тое, што беларусы не здадуцца. Мы не дазволім адбіраць нашыя правы і зачыняць вочы на злачынствы. І нагадаем пра гэта кожнаму, хто апынецца ў Адзінай кнізе рэгістрацыі злачынстваў».
Другую нядзелю запар праблемы з Тэлеграмам
Паведамляюць, што пасьля 11-ай раніцы ў некаторых пачаліся праблемы з доступам у Тэлеграм. Калі ў вас ёсьць праблемы з загрузкай паведамленьняў, фота \ відэа – паспрабуйце скарыстацца – проксі-сэрвэрамі для Тэлеграма або ўсталюйце на тэлефон Psiphon ці іншыя праграмы для абыхода блякаваньня.
«Са стэлы зьнялі ачапленьне»
Ранкам яшчэ было, кажа чытач. Таксама сілавікі прыбіраюць выстаўленыя раніцай агароджы і сыходзяць з Кастрычніцкай плошчы. Нешматлікія сілавікі патрулююць цэнтар Менску.
Мэтро ў Менску працуе ў штатным рэжыме
Усе станцыі мэтро з 12.15 адкрытыя і працуюць у штатным рэжыме. Раней паведамлялася пра закрыцьцё некалькіх станцый у цэнтры сталіцы.
У Гомлі людзі сталі ў чаргу, каб падтрымаць пякарню
У Гомлі праходзіць акцыя салідарнасьці з зачыненай уладамі «Хлебнай майстэрняй». Невялікае прыватнае прадпрыемства зачынілі ўлады пасьля таго, як яно не працавала 26 кастрычніка. Сёньня «Хлебная майстэрня» адкрылася (пакуль на адзін дзень), і жыхары Гомля сталі ў чаргу, каб падтрымаць іх.
Беларускі форвард маскоўскага ЦСКА падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту
Футбаліст Ільля Шкурын і раней актыўна выступаў супраць гвалту ў Беларусі, пасьля жнівеньскіх падзей ён паведаміў, што ня будзе выступаць за зборную краіны, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка.
На гэты момант зварот падпісала больш за 1500 беларускіх спартоўцаў.
У раёне палаца Незалежнасьці шмат спэцтэхнікі
Пра гэта паевдамляе Tut.by.
Калёна ў Лебядзіным (Менск)
Першыя затрыманьні ў Менску
Каля 12:00 у розных раёнах горада людзі пачалі зьбірацца ў дварах. Паступаюць паведамленьні аб першых разгонах. Так, некалькі бусаў з АМАПам прыехалі на вуліцу Чачота, дзе пачынала фармавацца калона жыхароў Брылевічаў. Людзі пачалі разьбягацца па дварах, кагосьці затрымалі, паведамляе Онлайнер.
Адбыліся затрыманьні і на вуліцы Сталетава.
Берасце. Людзі сабраліся на развітаньне з актыўным удзельнікам пратэстаў
43-гадовы Раман Рашэцкі быў актыўным удзельнікам пратэставага руху супраць сфальшаваных выбараў у Берасьці, некалькі разоў адбываў за гэта арышт. Памёр у ноч на 4 сьнежня, раніцай жонка заўважыла, што ён ня дыхае. Прычына сьмерці пакуль невядомая. Напярэдадні ў яго апісалі маёмасьць праз нявыплачаныя штрафы.
Затрыманьні ў многіх раёнах
Чытачы паведамляюць, што каля 13-ай гадзіны пачаўся «хапун» у раёне мэтро «Пушкінская». Людзі зьбіраліся перайсьці вуліцу і ісьці на Каменную горку. А іх пад'ехаў бусік сілавікоў, тыя пабеглі за людзьмі ў падземку. Затрымалі некалькі чалавек. Таксама паведамляюць пра затрыманьні ў мікрараёне Лебядзіны, у Брылевічах, на вуліцы Сталетава і разгон у Сьляпянцы
Людзі выходзяць, нягледзячы на затрыманьні
«Жыве Беларусь!» на Старавіленскім тракце
Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!» на вуліцы Асіпенкі (Старавіленскі тракт).
У Горадні затрымалі журналістаў
У Горадні затрымалі журналістаў БелаПАН Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча, якія асьвятлялі акцыю пратэсту.
«Не забудем! Не простим!» У Менску працягваюцца дваровыя шэсьці
Што адбываецца ва Ўруччы
Шмат сілавікоў сёньня ва Ўруччы, дзе ў мінулую нядзелю сабраўся адзін з найбольш людных маршаў. На фота сілавікі на вуліцы Русіянава паўгадзіны таму.