Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце ў Залатой Горцы ў цэнтры Менску, 6 сьнежня
Шэсьце ў Залатой Горцы ў цэнтры Менску, 6 сьнежня

Трэцяя нядзеля дваровых маршаў. Што адбываецца ў Беларусі на 120-ы дзень пратэстаў

У Беларусі сёньня праходзяць «дваровыя маршы» пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж з падзей.

Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

18:55 6.12.2020

Онлайн-трансьляцыя скончаная.

Падсумаваньне зь Менскага маршу можна пачытаць і паглядзець тут.

За ўсімі апошнімі навінамі сачыце ў Тэлеграме Свабоды!

17:48 6.12.2020

Прынамсі трох чалавек вывезьлі на хуткай

З Маскоўскага РУУС трох чалавек вывезлі на хуткай пад канвоем, паведамляе канал @spiski_okrestina. Ужо вядомыя прозвішчы 170 затрыманых.

17:24 6.12.2020

Як у Менску прайшоў «Марш Волі». Відэападсумаваньне

17:04 6.12.2020

Ужо больш за 100 затрыманых

На 17.00 праваабаронцы «Вясны» сабралі прозьвішчы ўжо 105 затрыманых у Беларусі 6 сьнежня. Валянтэры са @spiski_okrestina паведамляюць ужо пра больш чым 130 затрыманых і пішуць, што ў Першамайскі РУУС прыехала машына хуткай дапамогі.

16:06 6.12.2020

Маршы Волі 6 сьнежня. Асноўнае за апошнія гадзіны

  • Нягледзячы на разгоны і затрыманьні, у розных раёнах Менску працягваюцца маршы раёнаў. Акцыі салідарнасьці і маршы праходзяць і ў іншых гарадах
  • Сёньня ў розных гарадах Беларусі месцамі як мінімум на 15 хвілінаў прапаў як мабільны, так і стацыянатны інтэрнэт (А1 пракамэнтаваў)
  • У розных раёнах Менску разам зь сілавікамі заўважылі кінолягаў з сабакамі (прэс-служба ўнутраных войскаў патлумачыла)
  • Правабаронцы “Вясны” сабралі прозьвішчы ўжо больш за 60 затрыманых па Беларусі (у асноўным у Менску). Затрыманых у РАУС зноў ставяць да сьцяны
Свабодны ЖК «Магістар» перадае прывітаньне свабоднай Беларусі»
Свабодны ЖК «Магістар» перадае прывітаньне свабоднай Беларусі»

16:00 6.12.2020

У Менску затрымалі Ніну Багінскую

Па словах відавочцаў, Багінскую затрымалі каля Акадэміі МУС. Пазьней яе выпусьцілі з Савецкага РУУС.

Агулам у сьпісах «Вясны» ўжо 63 затрыманыя падчас сёньняшніх пратэставых акцый.

15:53 6.12.2020

У Савецкім РУУС затрыманых трымаюць ля сьцяны на холадзе

У Савецкім РУУС затрыманых зноў прымушаюць стаяць ля сьцяны з паднятымі ўгару рукамі, нягледзячы на мароз, паведамляе @motolkohelp.

15:32 6.12.2020

Паглядзіце на гэтую даўжэзную калёну ў Менску

15:22 6.12.2020

У Менску зьявіліся сілавікі з сабакамі

Сёньня ў розных раёнах Менску заўважылі сілавікоў са службовымі сабакамі. Прэс-служба ўнутраных войскаў пракамэнтавала Onliner іх прысутнасьць Менску: «Кінолягі залучаныя ў ахову грамадзкага парадку. Гэта звычайныя задачы, і так было заўсёды. —Але для затрыманьняў сабакі ж не выкарыстоўваюцца? — Не-не, у гэтым выпадку сабака выступае як фактар стрыманьня для чалавека», — сказалі ў прэс-службе.

15:18 6.12.2020

Горадня. «Жыве Беларусь!» на Савецкай

На пешаходнай вуліцы Савецкай у цэнтры горада сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, скандавалі «Жыве Беларусь!» і разышліся.

15:17 6.12.2020

Ва Ўруччы чулі стрэлы

Чытачы паведамляюць, што ва Ўруччы чуваць стрэлы, сілавікі прымяняюць спэцсродкі. Яны езьдзяць па раёне і хапаюць тых, хто ім трапляецца.

15:07 6.12.2020

Чалавек ратаваўся ад сілавікоў у вадзе

У Сухарава чытачка Tut.by зьняла на відэа чалавека, які стаяў у халоднай вадзе. Паводле яе слоў, ён спрабаваў уцячы ад сілавікоў. Гэта яму не ўдалося — чалавека затрымалі.

15:04 6.12.2020

Калёны ў Масюкоўшчыне і Каменнай Горцы

Калёна ў Каменнай Горцы, якую пасьля разагналі сілавікі
Калёна ў Каменнай Горцы, якую пасьля разагналі сілавікі
Калёна ў Масюкоўшчыне, якую пасьля разагналі сілавікі
Калёна ў Масюкоўшчыне, якую пасьля разагналі сілавікі

15:00 6.12.2020

Што адбываецца ў Гомлі

У Гомлі людзі здолелі на Савецкай утварыць калёну з 20–30 чалавек. Яны ішлі без сымболікі, але іх усё адно разагнаў АМАП. Схапілі аднаго чалавека — Сяргея Пятрова. У яго быў значок зь бел-чырвона-белым сьцягам. Таксама ў Гомлі каля цырку міліцыянты жорстка затрымалі, паваліўшы на зямлю, сталага чалавека на ровары. Прычына затрыманьня невядомая.

14:57 6.12.2020

У Беларусі перабоі зь інтэрнэтам

Паведамляюць, што ў некаторых раёнах Менску і іншых гарадах Беларусі пачаў зьнікаць інтэрнэт — як мабільны, так і хатні.

14:50 6.12.2020

Затрыманьні ў Менску працягваюцца

Як найменей трох чалавек затрымалі каля ўваходу ва ўнівэрмаг «Беларусь» (зачынены па тэхнічных прычынах). Цяпер побач ходзяць людзі ў форме і з сабакам, перадае карэспандэнт Свабоды.

«Хапуны» і аблавы працягваюца ў розных раёнах.

14:39 6.12.2020

Праваабаронцы лічаць колькасьць затрыманых

У Менску затрымалі паэта і музыку Ўладзя Лянкевіча. Праваабаронцы «Вясны» пачалі зьбіраць імёны затрыманых: пакуль у сьпісе 11 прозьвішчаў, ён дапаўняецца.

14:38 6.12.2020

У Менску сёньня заўважылі вадамёт

14:38 6.12.2020

Акцыі пратэсту праходзяць у розных гарадах Беларусі

Жодзіна выходзіць, нягледзячы на рызыкі затрыманьняў: сёньня ў розных месцах гораду праходзяць суседзкія маршы.

Таксама на акцыі сённья выйшлі жыхары Сёмкава

і Віцебску

14:35 6.12.2020

Менск: затрыманьні ў парку на Жудро

Сілавікі заехалі ў парк, дзе людзі гулялі зь дзецьмі, і пачалі затрымліваць хлопцаў. Бацькі пачалі сварыцца на сілавікоў за тое, што дзеці гэта бачаць.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG