Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце ў Залатой Горцы ў цэнтры Менску, 6 сьнежня
Шэсьце ў Залатой Горцы ў цэнтры Менску, 6 сьнежня

Трэцяя нядзеля дваровых маршаў. Што адбываецца ў Беларусі на 120-ы дзень пратэстаў

У Беларусі сёньня праходзяць «дваровыя маршы» пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж з падзей.

Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

14:26 6.12.2020

Берасьце. Актывіста затрымалі на пахаваньні

На пахаваньні актыўнага ўдзельніка маршаў пратэсту Рамана Рашэцкага затрымалі актывіста Віталя Казака, які вёў разьвітальную цырымонію ў двары, піша @belsat.

14:20 6.12.2020

Шэсьці ў Менску працягваюцца насуперак затрыманьням

14:05 6.12.2020

Маршы Волі 6 сьнежня. Асноўнае на гэты час

  • З самай раніцы ў Менск выехала спэцтэхніка і сілавікі
  • Мабільны інтэрнэт сёньня не блякавалі, затое з 11-ай гадзіны ў розных гарадах Беларусі пачаліся праблемы з доступам у Тэлеграм
  • Спачатку ў Менску зачынілі цэнтральныя станцыі мэтро і ачапілі Стэлу і Кастрычніцкую плошчу, але хутка ачапленьне зьнялі, а мэтро запрацавала
  • У многіх раёнах Менску людзі выйшлі на маршы двароў. Сілавікі, якія з раніцы дзяжурылі ў розных раёнах, пачалі разганяць і затрымліваць пратэстоўцаў і нават звычайных мінакоў. Сярод затрыманых 79-гадовая Ларыса Соўсь.
  • Акцыі пратэсту праходзяць і ў іншых гарадах Беларусі. У Горадні затрымалі двух журналістаў БелаПАН: Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча

13:52 6.12.2020

У Менску затрымалі 79-гадовую жанчыну

Ларыса Сямёнаўна Соўсь знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС Менску. Гэта маці журналісткі Радыё Свабода Ганны Соўсь.

13:48 6.12.2020

Што адбываецца ва Ўруччы

Шмат сілавікоў сёньня ва Ўруччы, дзе ў мінулую нядзелю сабраўся адзін з найбольш людных маршаў. На фота сілавікі на вуліцы Русіянава паўгадзіны таму.

13:39 6.12.2020

«Не забудем! Не простим!» У Менску працягваюцца дваровыя шэсьці

13:32 6.12.2020

У Горадні затрымалі журналістаў

У Горадні затрымалі журналістаў БелаПАН Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча, якія асьвятлялі акцыю пратэсту.

13:28 6.12.2020

«Жыве Беларусь!» на Старавіленскім тракце

Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!» на вуліцы Асіпенкі (Старавіленскі тракт).

13:13 6.12.2020

Людзі выходзяць, нягледзячы на затрыманьні

13:13 6.12.2020

Затрыманьні ў многіх раёнах

Чытачы паведамляюць, што каля 13-ай гадзіны пачаўся «хапун» у раёне мэтро «Пушкінская». Людзі зьбіраліся перайсьці вуліцу і ісьці на Каменную горку. А іх пад'ехаў бусік сілавікоў, тыя пабеглі за людзьмі ў падземку. Затрымалі некалькі чалавек. Таксама паведамляюць пра затрыманьні ў мікрараёне Лебядзіны, у Брылевічах, на вуліцы Сталетава і разгон у Сьляпянцы

13:03 6.12.2020

Берасце. Людзі сабраліся на развітаньне з актыўным удзельнікам пратэстаў

43-гадовы Раман Рашэцкі быў актыўным удзельнікам пратэставага руху супраць сфальшаваных выбараў у Берасьці, некалькі разоў адбываў за гэта арышт. Памёр у ноч на 4 сьнежня, раніцай жонка заўважыла, што ён ня дыхае. Прычына сьмерці пакуль невядомая. Напярэдадні ў яго апісалі маёмасьць праз нявыплачаныя штрафы.

12:56 6.12.2020

Першыя затрыманьні ў Менску

Каля 12:00 у розных раёнах горада людзі пачалі зьбірацца ў дварах. Паступаюць паведамленьні аб першых разгонах. Так, некалькі бусаў з АМАПам прыехалі на вуліцу Чачота, дзе пачынала фармавацца калона жыхароў Брылевічаў. Людзі пачалі разьбягацца па дварах, кагосьці затрымалі, паведамляе Онлайнер.

Адбыліся затрыманьні і на вуліцы Сталетава.

12:53 6.12.2020

Калёна ў Лебядзіным (Менск)

12:47 6.12.2020

У раёне палаца Незалежнасьці шмат спэцтэхнікі

Пра гэта паевдамляе Tut.by.

12:44 6.12.2020

Беларускі форвард маскоўскага ЦСКА падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту

Футбаліст Ільля Шкурын і раней актыўна выступаў супраць гвалту ў Беларусі, пасьля жнівеньскіх падзей ён паведаміў, што ня будзе выступаць за зборную краіны, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка.

На гэты момант зварот падпісала больш за 1500 беларускіх спартоўцаў.

12:41 6.12.2020

У Гомлі людзі сталі ў чаргу, каб падтрымаць пякарню

У Гомлі праходзіць акцыя салідарнасьці з зачыненай уладамі «Хлебнай майстэрняй». Невялікае прыватнае прадпрыемства зачынілі ўлады пасьля таго, як яно не працавала 26 кастрычніка. Сёньня «Хлебная майстэрня» адкрылася (пакуль на адзін дзень), і жыхары Гомля сталі ў чаргу, каб падтрымаць іх.

12:31 6.12.2020

Мэтро ў Менску працуе ў штатным рэжыме

Усе станцыі мэтро з 12.15 адкрытыя і працуюць у штатным рэжыме. Раней паведамлялася пра закрыцьцё некалькіх станцый у цэнтры сталіцы.

12:21 6.12.2020

«Са стэлы зьнялі ачапленьне»

Ранкам яшчэ было, кажа чытач. Таксама сілавікі прыбіраюць выстаўленыя раніцай агароджы і сыходзяць з Кастрычніцкай плошчы. Нешматлікія сілавікі патрулююць цэнтар Менску.

12:04 6.12.2020

Другую нядзелю запар праблемы з Тэлеграмам

Паведамляюць, што пасьля 11-ай раніцы ў некаторых пачаліся праблемы з доступам у Тэлеграм. Калі ў вас ёсьць праблемы з загрузкай паведамленьняў, фота \ відэа – паспрабуйце скарыстацца – проксі-сэрвэрамі для Тэлеграма або ўсталюйце на тэлефон Psiphon ці іншыя праграмы для абыхода блякаваньня.

12:02 6.12.2020

Ціханоўская падтрымала ўдзельнікаў «Маршу Волі»

Сьвятлана Ціханоўская каля Брандэнбурскай брамы, Бэрлін, 5 кастрычніка.
Сьвятлана Ціханоўская каля Брандэнбурскай брамы, Бэрлін, 5 кастрычніка.

Сьвятлана Ціханоўская перад нядзельным маршам пратэсту апублікавала зварот.

«Я падтрымаю ўсіх, хто выйдзе ў свой двор, раён і горад. Кожны марш – гэта напамін пра тое, што беларусы не здадуцца. Мы не дазволім адбіраць нашыя правы і зачыняць вочы на злачынствы. І нагадаем пра гэта кожнаму, хто апынецца ў Адзінай кнізе рэгістрацыі злачынстваў».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG