Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце ў Залатой Горцы ў цэнтры Менску, 6 сьнежня
Шэсьце ў Залатой Горцы ў цэнтры Менску, 6 сьнежня

Трэцяя нядзеля дваровых маршаў. Што адбываецца ў Беларусі на 120-ы дзень пратэстаў

У Беларусі сёньня праходзяць «дваровыя маршы» пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж з падзей.

Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

11:49 6.12.2020

Марш жыхароў Заслаўя ў Петрышках

Свой марш арганізавалі жыхары Заслаўя. Сёньня яны прыехалі да жыхароў аграгарадка Петрышкі.

11:44 6.12.2020

У Менску заўважылі сілавіка за сабакай

Упершыню на нядзельных маршах заўважаны сілавікі з сабакам. Фота зроблена ў менскай Малінаўцы.

11:35 6.12.2020

Зноў перабоі ў працы менскага мэтро

Чытачы паведамляюць, што на пасадку і высадку зачыненыя станцыі мэтро «Кастрычніцкая», «Купалаўская» і «Няміга». Побач з плошчай Незалежнасьці дзяжурыць міліцыя.

11:34 6.12.2020

Вадамёты, аўтазакі і іншая спэцтэхніка ў розных раёнах Менска

Спэцтэхніку ў дзень чарговага маршу пратэсту заўважылі ля мэтро «Ўсход», на Каменнай Горцы, ля Кальварыі і ў іншых раёнах Менска. А на Кастрычніцкай плошчы выставілі агароджу.

XS
SM
MD
LG