Эдзі Рама сёньня выказаў сваё расчараваньне тым, што Менск не прыняў ягонай прапановы, зробленай разам зь ягонай швэдзкай калегай, будучай старшынёй АБСЭ Ан Ліндэ, — наведаць Беларусь і спрыяць унутрыбеларускаму дыялёгу.
«Я прытрымліваюся сваёй думкі, што АБСЭ як інклюзіўная арганізацыя па-ранейшаму знаходзіцца ў добрым становішчы і гатовая добраахвотна зрабіць добрыя паслугі для падтрымкі Беларусі. Я спадзяюся, што Беларусь перагледзіць стаўленьне да нашай прапановы», — сказаў дзейны старшыня АБСЭ.