Менская міліцыя паведаміла , што 29 лістапада ў розных раёнах гораду спрабавалі сабрацца групы грамадзянаў, якія «пазначалі сябе незарэгістраванай сымболікай і плякатамі з розныя заклікамі».
Паводле ведамства, за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах зьмешчаныя ў цэнтры ізаляцыі да суду каля 250 грамадзянаў.
Пры гэтым паводле МУС, за кратамі пасьля ўчорашніх акцыяў засталіся 313 чалавек. Найбольш затрыманьняў было ў Менску. Таксама ведамства пацьвердзіла ўжываньне спэцсродкаў учора ў Менску: «некалькі папераджальных стрэлаў у паветра сьвятлашумавымі патронамі, сьлезацечны газ». Паводле праваабаронцаў, на нядзельных акцыях 29 лістапада агулам затрымалі больш за 420 чалавек.
Таксама менская міліцыя паведамляе, што цягам тыдня яе супрацоўнікі выявілі больш за 100 чалавек, якія раней бралі ўдзел у мітынгах, яны прыцягнутыя да адказнасьці, у тым ліку крымінальнай.