Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна пачаў разгляд абвінавачаньняў супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў парушэньні Алімпійскай хартыі.
МАК прыняў такое рашэньне ў сувязі з «усё большай колькасьцю трывожных паведамленьняў датычна атлетаў, чыноўнікаў і спорту ў Беларусі, гаворыцца ў заяве, якую цытуе спартовы сайт Inside the Games.
МАК разгледзіць магчымыя санкцыі супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, які ўзначальвае Аляксандар Лукашэнка. НАК Беларусі абвінавачваюць у дыскрымінацыі спартоўцаў, якія выказваліся супраць гвалту з боку сілавых структур і ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту.