Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бялградзе пахавалі патрыярха Сэрбскага, які памёр ад каранавірусу


Пахаваньне патрыярха Ірынея, кіраўніка Сэрбскай праваслаўнай царквы, 22 лістапада 2020
Пахаваньне патрыярха Ірынея, кіраўніка Сэрбскай праваслаўнай царквы, 22 лістапада 2020

Патрыярх Ірыней прысутнічаў на пахаваньні 1 лістапада мітрапаліта Амфілахія з Сэрбскай праваслаўнай царквы ў Чарнагорыі, які таксама памёр ад COVID-19.

Сотні жалобнікаў сабраліся 22 лістапада на пахаваньні патрыярха Ірынея, кіраўніка Сэрбскай праваслаўнай царквы, які памёр ва ўзросьце 90 гадоў пасьля захворваньня на COVID-19, паведамляе Reuters.

У царкву Сьвятога Савы былі дапушчаныя толькі сваякі Ірынея, духавенства і высокія дзяржаўныя асобы, у тым ліку прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандр Вучыч. Іншыя жалобнікі назіралі за пахавальнымі абрадамі на вялікіх экранах звонку.

Большасьць прадстаўнікоў духавенства, якія выконвалі пахавальныя абрады ў царкве, былі бяз масак, адзначае агенцтва. Аднак многія вернікі, якія сабраліся на вуліцы, былі ў масках і імкнуліся захоўваць дыстанцыю адзін ад аднаго.

Патрыярх Ірыней паказаў станоўчы тэст на каранавірус 4 лістапада, памёр 20 лістапада.

Патрыярх Ірыней прысутнічаў на пахаваньні 1 лістапада мітрапаліта Амфілахія з Сэрбскай праваслаўнай царквы ў Чарнагорыі, які таксама памёр ад COVID-19. Невядома, ці Ірыней заразіўся вірусам там, але на гэтым пахаваньні ён некалькі гадзін знаходзіўся ў памяшканьні сярод натоўпу людзей, большасьць зь якіх не насіла масак.

Як і ў іншых эўрапейскіх краінах, у Сэрбіі за апошнія тыдні адбыўся ўсплёск выпадкаў захворваньня на каранавірус. Урад краіны 21 лістапада ўзмацніў абмежаваньні ў сувязі з каранавірусам, напрыклад, абмежаваў правядзеньня сходаў да пяці чалавек з наступнага тыдня.

Улады, аднак, не жадаюць ужываць строгія абмежаваньні да ўплывовай Сэрбскай праваслаўнай царквы, якая налічвае каля 12 мільёнаў вернікаў, у асноўным у Сэрбіі, Чарнагорыі і Босьніі.

На сёньняшні дзень у Сэрбіі, дзе пражывае каля сямі мільёнаў чалавек, зарэгістравана 116 125 выпадкаў заражэньня COVID-19 і 1168 сьмерцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG