Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З тэатру беларускай драматургіі на знак пратэсту звольніўся яшчэ адзін актор. ВІДЭА


З Купалаўскага тэатру ў Менску звольнілася большасьць актораў.
З Купалаўскага тэатру ў Менску звольнілася большасьць актораў.

Актор Мікалай Стонька абвясьціў аб сваім сыходзе з Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі, пратэстуючы супраць цэнзуры. Пра гэта ён заявіў у сваім відэазвароце, перадае Tut.by.

«Я супраць цэнзуры ў тэатры. Я супраць таго ціску, які цяпер асабліва моцна выліваецца на тэатар. Я супраць таго, што цяпер пачалі спэцыяльна прыходзіць так званыя кантралёры зь Міністэрства культуры сачыць, каб ні да, ні пасьля, а ўжо тым больш падчас спэктакля не было знакаў салідарнасьці, грамадзянскай пазыцыі. Я супраць таго, што ўвесь час палохаюць закрыцьцём тэатру», — заявіў Стонька.

Мікалай Стонька нарадзіўся ў 1989 годзе ў Стаўпецкім раёне. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў. З 2012 году працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Раней вядучы актор Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новік звольніўся ў знак салідарнасьці з страйкоўцамі і звольненымі.

Актора Ільлю Ясінскага затрымалі 15 лістапада ў Менску і моцна пабілі пры затрыманьні — спачатку ў аўтобусе, потым у аўтазаку. З РУУС Маскоўскага раёну яго даставілі ў лякарню хуткай мэдыцынскай дапамогі і шпіталізавалі зь пераломам адросткаў дзьвюх хрыбетак. У шпіталі ён прабудзе каля тыдня, зрастацца пераломы будуць паўтара-два месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG