Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Армэніі прызнаў сваю адказнасьць за вынік канфлікту з Азэрбайджанам


Нікол Пашыньян
Нікол Пашыньян

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян прызнаў сваю адказнасьць за нядаўняе разьвіцьцё падзей у Нагорным Карабаху. Ён зрабіў гэтую заяву 16 лістапада на онлайнавай прэсавай канфэрэнцыі.

«Я паўстану перад судом нашага народу, але ў гэтым выпадку людзі павінны здолець зрабіць высновы… Трэба выслухаць салдат, апазыцыю, урад», — цытуе яго словы агенцтва «Армэнпрэс».

Паводле Пашыньяна, армянскія ўлады сутыкнуліся «з сытуацыяй, калі існаваў міжнародны кансэнсус у дачыненьні да перадачы тэрыторый Азэрбайджану безь якіх-небудзь папярэдніх умоваў».

Паводле прэмʼер-міністра Армэніі, урад разглядаў два падыходы: па-першае, выключыць ваеннае рашэньне праблемы, па-другое, выкарыстоўваць прынцып «не аддамо ні пядзі зямлі». Самай вялікай памылкай быў разьлік на тое, што можна бясконца зацягваць час», — сказаў Нікол Пашыньян.

У ноч на 10 лістапада прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян падпісаў з прэзыдэнтамі Расеі — Уладзімірам Пуціным і Азэрбайджану — Ільхамам Аліевым пагадненьне аб спыненьні агню і баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху. Бакі дамовіліся, што Баку атрымае частку тэрыторыі Нагорнага Карабаху, у тым ліку стратэгічна важны для рэспублікі горад Шушы і шэраг раёнаў. Пагадненьне таксама прадугледжвае ўвод расейскіх міратворцаў.

Прэзыдэнт Армэніі звольніў камандуючага войскамі паліцыі і зацьвердзіў адстаўку кіраўніка МЗС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG