Лінкі ўнівэрсальнага доступу

45 страйкоўцаў зь «Беларуськалію» затрымалі і адвезьлі ў ізлалятар пасьля экскурсіі ў Косаве. Чакаюцца суды


Марш у падтрымку шахтара Юрыя Корзуна, які прыкаваў сябе ў шахце на знак пратэсту. Салігорск, 10 верасьня.
Марш у падтрымку шахтара Юрыя Корзуна, які прыкаваў сябе ў шахце на знак пратэсту. Салігорск, 10 верасьня.

Работнікі «Беларуськалію» паехалі ў аўтобусную экскурсію на радзіму Тадэвуша Касьцюшкі ў Косава, а іх затрымала міліцыя.

У Івацэвіцкім раёне затрымалі каля 45 сябраў страйкаму «Беларуськалію». Пра гэта расказалі калегі затрыманых.

Спачатку іх павезьлі ў Івацэвіцкі РАУС для высьвятленьня асобаў, а потым арыштавалі да суду, адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў Баранавічах, паведамляе тэлеграм-канал страйкаму «Беларуськалію».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG