Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта ганебны вынік дзеяньняў беларускіх уладаў». Заява Эўразьвязу пра сьмерць Бандарэнкі


Акцыя памяці Рамана Бандрэнкі ў Горадні
Акцыя памяці Рамана Бандрэнкі ў Горадні

Прэсавае бюро Жузэпа Бурэля, кіраўніка дыпляматыі Эўразьвязу, выступіла з заявай, якая вінаваціць беларускія ўлады за сьмерць Рамана Бандарэнкі пасьля ягонага зьбіцьця «міліцыянтамі ў цывільным».

«[Сьмерць Рамана Бандарэнкі] — гэта абуральны і ганебны вынік дзеяньняў беларускіх уладаў, якія ня толькі непасрэдна і гвалтоўна праводзілі рэпрэсіі супраць уласнага насельніцтва, але і стварылі абставіны, у якіх могуць адбывацца такія беззаконныя гвалтоўныя дзеяньні», — гаворыцца ў заяве.

«Мы чакаем ад уладаў спыненьня гвалту і перасьледу, неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх самавольна затрыманых асоб, у тым ліку палітычных зьняволеных, а таксама поўнага і празрыстага расьсьледаваньня ўсіх парушэньняў правоў чалавека і злоўжываньняў ды прыцягненьня вінаватых да адказнасьці. Эўразьвяз ужо ўвёў санкцыі супраць 55 асобаў, адказных за гвалтоўныя рэпрэсіі і запалохваньне, і гатовы ўвесьці дадатковыя», — адзначае заява прэсавага бюро Жузэпа Бурэля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG