Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавыя затрыманьні ў Барысаве, у Лідзе сілавікі ўжылі газ 


Сілавікі ў Менску, 25 кастрычніка.
Сілавікі ў Менску, 25 кастрычніка.

25 кастрычніка ў Беларусі праходзяць акцыі пратэсту ў падтрымку «Народнага ўльтыматума». Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень.

Пра найбольш маштабныя затрыманьні на гэты момант вядома ў Барысаве — каля гандлёвага цэнтру Green там затрымалі каля 20 чалавек.

У Менску затрымалі двух журналістаў незалежных выданьняў, таксама паступае інфармацыя пра затрыманьні ў Ваўкавыску, Гомлі, Пінску, Рэчыцы.

У Лідзе былі жорсткія затрыманьні, сьведкі расказалі, што супраць пратэстоўцаў быў ужыты газ, паведамляе Tut.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG