10 кастрычніка затрымалі сузаснавальніцу ініцыятывы «Маршыруй, дзетка», сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Сьвятлану Гатальскую.
Яе затрымалі ў Менску, але не падчас «жаночага дэмаршу», павезьлі ў Маскоўскі РУУС, паведамляе праваабаронца Міхаіл Мацкевіч.
Сьвятлана Гатальская — сузаснавальніца ініцыятыўнай групы «Маршыруй, дзетка!», якая працуе над прыняцьцем у краіне комплекснага закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту.
Сьвятлана Гатальская ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў краіне, створанай з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай, якая знаходзіцца ў Літве. Першае пасяджэньне Рады прайшло 19 жніўня. На наступны дзень Генпракуратура паведаміла, што па факце стварэньня і дзейнасьці КР распачатая справа паводле арт. 361 КК (заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы).
2 верасьня Сьвятлану Гатальскую выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт Беларусі па гэтай крымінальнай справе.