Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-канцлер Нямеччыны падтрымаў народ Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская і віцэ-канцлер і міністар фінансаў Нямеччыны Оляф Шольц, Бэрлін, 7 кастрычніка 2020
Сьвятлана Ціханоўская і віцэ-канцлер і міністар фінансаў Нямеччыны Оляф Шольц, Бэрлін, 7 кастрычніка 2020

Віцэ-канцлер і міністар фінансаў Нямеччыны Оляф Шольц выказаў павагу беларускаму народу і асабіста Сьвятлане Ціханоўскай падчас сустрэчы зь ёю ў Бэрліне 7 кастрычніка.

«Святлана Ціханоўская — адважны змагар за дэмакратыю і грамадзянскія правы ў Беларусі. Яна ўносіць важны ўклад у дэмакратычныя перамены ў сваёй краіне. Цяжкае становішча пратэстоўцаў засмучае», — цытуе Шольца Тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай.

«Эўразьвяз на баку ўсіх тых, хто хоча спыніць гвалт у Беларусі, змагаецца за вызваленьне палітычных зьняволеных і справядлівыя выбары. Аляксандар Лукашэнка страціў усякую легітымнасьць», — дадаў віцэ-канцлер Нямеччыны.

Учора, 6 кастрычніка, Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Бэрліне з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG