«Марш вызваленьня палітвязьняў» у шэрагу гарадоў, Алексіевіч заклікала да санкцыяў супраць чальцоў сем’яў чыноўнікаў. Найважнейшае за 4 кастрычніка
На «Марш вызваленьня палітвязьняў» у Менску выйшла больш за 100 тысяч чалавек
Колькасьць затрыманых падчас Маршу салідарнасьці з палітзьняволенымі перасягнула 150 чалавек
Санкцыі супраць чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, павінны ахопліваць больш людзей, лічыць Сьвятлана Алексіевіч
У Беларусі 443 інфікаваныя COVID-19 за суткі. Гэта рэкорд ад канца чэрвеня. Памерлі яшчэ 6 чалавек
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб прыцягненьні ІТ-спэцыялістаў зь Беларусі
Кіраўнік замежнапалітычнай службы ЭЗ Жузэп Бурэль асудзіў рашэньне ўладаў Беларусі скараціць дыпляматычную прысутнасьць Польшчы і Літвы
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што краіна пакуль не атрымлівала афіцыйнай ноты ад Беларусі з патрабаваньнем скараціць колькасьць дыпляматаў у амбасадзе ў Менску
Ракетамі былі абстраляныя азэрбайджанскі горад Гянджа і сталіца Нагорнага Карабаху Стэпанакерт