Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як масавыя пратэсты зьмянілі Беларусь і адносіны Лукашэнкі зь іншымі краінамі. Тлумачаць палітычныя аналітыкі


Менск, 4 кастрычніка 2020
Менск, 4 кастрычніка 2020

2 кастрычніка ЭЗ і ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да шэрагу чыноўнікаў у Беларусі з прычыны фальсыфікацый на выбарах і масавага перасьледу мірных пратэстоўцаў.

Тэлеканал «Настоящее время» папрасіў некалькіх палітычных аналітыкаў расказаць пра тое, як грамадзянскія пратэсты мяняюць ляяльнасьць да Лукашэнкі дзяржаўных структураў і стаўленьне іншых дзяржаваў да ўладаў Беларусі.

«Зьнешнепалітычны кантэкст ніколі ня быў настолькі кепскі»

Дырэктар Інстытуту палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч расказаў, як на рэжыме Аляксандра Лукашэнкі адаб’юцца эўрапейскія санкцыі, ці разарве Беларусь дыпляматычныя адносіны з Эўразьвязам і наколькі шчодрай можа быць падтрымка Масквы.

«Яны ўдарылі па сваім жа грамадзтве, абмежаваўшы доступ да інфармацыі»

Палітычны аглядальнік Ігар Ільяш расказаў, чаму санкцыйныя сьпісы Канады і Вялікай Брытаніі былі больш жорсткія, чым ЗША і Эўразьвязу, ці адабʼюцца выбары ў ЗША на палітыцы краіны ў дачыненьні да афіцыйнага Менску, якія наступствы будзе мець высылка дыпляматаў зь Беларусі, а таксама чаму МЗС вырашыў адклікаць акрэдытацыі замежных журналістаў.

«Самая сутнасьць пратэстаў — зрываньне масак»

Сацыяльны аналітык Андрэй Шуман расказаў пра ролю пратэстаў у выкрыцьці рэжыму, пра тое, як выбудоўваўся Лукашэнкаў ручны рэжым кіраваньня краінай, чаму разбураецца ляяльнасьць супрацоўнікаў розных дзяржаўных ведамстваў, а таксама пра сымбалічную перамогу пратэстоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG