Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы сабралі больш за 200 прозьвішчаў затрыманых на акцыях пратэсту ў Беларусі 

абноўлена

У сьпісе затрыманых падчас акцый пратэсту ў Беларусі 4 кастрычніка, які складаюць праваабаронцы «Вясны», ужо больш за 200 чалавек. Сьпіс дапаўняецца.

Як паведамляюць праваабаронцы, людзей затрымлівалі ў Менску, Берасьці, Бабруйску, Віцебску, Гомлі, Горадні, Магілёве, Салігорску. Сярод сёньняшніх затрыманых — 17 журналістаў.

Большасьць журналістаў пасьля праверкі дакумэнтаў адпусьцілі з РУУСаў, але 5 чалавек засталіся ў ізалятарах да суду па адміністрацыйных працэсах: гэта чатыры бабруйскія журналісты (Алеся Лацінская, Юры Камісараў, Дзяніс Носаў, Марына Малчанава) і гомельская журналістка Надзея Пужынская. Меркавана, усіх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных акцыях, паведамляе БАЖ.

Калі людзі пасьля завяршэньня маршу пачалі разыходзіцца, сілавікі ў форме і цывільныя з дубінкамі ўчынілі паляваньне на невялікія групы і адзіночных мінакоў. Відавочна, колькасьць дастаўленых у аддзяленьні міліцыі і ў ізалятары будзе расьці.

У менскай міліцыі прызналі факты выкарыстаньня вадамётаў супраць мірных удзельнікаў пратэсту, патлумачыўшы гэта неабходнасьцю астудзіць найбольш «агрэсіўна настроеную частку пратэстоўцаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG