Паводле ацэнак журналістаў «Інтэрфаксу» і назіральнікаў, у Менску на традыцыйную нядзельную акцыю пратэсту агулам сабраліся больш за 100 тысяч чалавек.
Як перадае «Інтэрфакс», пратэстоўцы пакінулі раён стэлы «Менск — горад-герой» і накіраваліся ў бок вуліцы Кальварыйскай. Калёна займае ўсю праезную частку.
Частка дэманстрантаў дабралася да мэтро «Пушкінская», дзе знаходзіцца народны мэмарыял у памяць пра Аляксандра Тарайкоўскага, першай ахвяры пратэстаў.