Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Антонію Гутэрыш заклікаў бакі канфлікту ў Нагорным Карабаху «неадкладна прыпыніць баявыя дзеяньні» і пачаць перамовы.
Пра гэта паведаміў у нядзелю ягоны прадстаўнік.
Наступ азэрбайджанскіх войскаў у Нагорным Карабаху пачаўся раніцай у нядзелю. Азэрбайджанскае камандаваньне назвала адкрыцьцё агню «контранаступам» у адказ на абстрэлы з боку армянскіх сілаў.
Лідэр Армэніі Нікол Пашыньян абвінаваціў Азэрбайджан у пачатку вайну супраць армянскага народу і заявіў, што Армэнія ёсьць гарантам бясьпекі Нагорнага Карабаху.
Да неадкладнага спыненьня агню заклікалі таксама Эўразьвяз і NATO.
Канфлікт паміж Армэніяй і Азэрбайджанам праз Нагорных Карабах пачаўся ў 1988 годзе. У 1994 годзе быў усталяваны рэжым прыпыненьня агню.