Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі скасаваў свой візыт у Беларусь для ўдзелу ў форуме рэгіёнаў


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які мусіў прайсьці сёлета ў кастрычніку ў Горадні на ініцыятыву ўкраінскага боку, перанесьлі на наступны год.

«Літаральна днямі ўкраінскі бок зьвярнуўся да нас з ініцыятывай перанесьці форум на 2021 год. Фактычна перакрэсьлена супольная падрыхтоўчая праца. Пацярпяць у першую чаргу эканомікі нашых краін, міжрэгіянальныя сувязі і сувязі між простымі людзьмі. Зьнішчаць лёгка, ствараць нашмат складаней», — сказаў амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал у інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Украина Бизнес Ревю».

«Калі кіраўніцтва Ўкраіны паставіла стасункі на паўзу, то мы працягнем кантактаваць з абласьцямі, гарадамі, сельскімі радамі, бізнэсам. Мы да гэтага гатовыя», — падкрэсьліў беларускі дыплямат.

Тэкст інтэрвію сёньня распаўсюдзіла амбасада Беларусі ва Ўкраіне. Выданьне «Украина Бизнес Ревю» даступнае па электроннай падпісцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG