Кіраўнік ураду Польшчы Матэвуш Маравецкі мае намер на бліжэйшым саміце Эўразьвязу прадставіць своеасаблівы «плян Маршала» для Беларусі.
Праект ухвалены дзяржавамі Вышаградзкай групы. Яго прапануецца рэалізаваць у выпадку правядзеньня ў Беларусі паўторных выбараў, паведамляе PAP.
Кіраўнік канцылярыі польскага прэмʼера Міхал Дворчык паведаміў, што плян прадугледжвае дапамогу Беларусі і стварэньне пэўнай «дарожнай мапы» дзеяньняў Эўразьвязу. Ён таксама прадугледжвае стварэньне стабілізацыйнага фонду, выкарыстаньне шэрагу іншых фінансавых мэханізмаў.