Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы і ўлады Аўганістану пачалі гістарычныя мірныя перамовы


Заля, дзе праходзяць перамовы, Доха, Катар, 12 верасьня 2020
Заля, дзе праходзяць перамовы, Доха, Катар, 12 верасьня 2020

ЗША праяўляюць асьцярожны аптымізм. У цырымоніі пачатку перамоваў узяў удзел дзяржсакратар Майк Пампэо.

У суботу Злучаныя Штаты аказалі ціск на варагуючыя аўганскія сілы, каб тыя пачалі першыя ў гісторыі прамыя мірныя перамовы з намерам заключыць пагадненьне аб падзеле ўлады, якое ўраўнаважыць «розныя погляды» і назаўсёды пакладзе канец кровапраліцьцю, якое доўжыцца ў краіне на працягу дзесяцігодзьдзяў.

Дзяржсакратар Майк Пампэо сказаў пра гэта на адмысловай цырымоніі ў Досе, сталіцы Катару. Такім чынам пры пасярэдніцтве ЗША распачаўся дыялёг паміж кіраўнікамі паўстанцкага руху «Талібан» і ўрадам Аўганістану. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Сёньня сапраўды знамянальная падзея. Аўганцы нарэшце вырашылі сесьці разам за адзін стол і вызначыць новы курс для вашай краіны. Гэта момант, калі можна выказаць надзею», — сказаў Пампэо.

Ён папярэдзіў, што ўнутрыаўганскія перамовы, «несумненна, сутыкнуцца з мноствам праблемаў» з прычыны дзесяцігодзьдзяў рознагалосьсяў, але абодвум бакам неабходна «набрацца цярпеньня», каб скарыстацца магчымасьцю пачаць наступны разьдзел у гісторыі Аўганістану.

Галоўны амэрыканскі дыплямат адзначыў, што гістарычнае пагадненьне, падпісанае ЗША з талібамі 29 лютага, заснавала аснову для суботніх перамоваў паміж варагуючымі бакамі Аўганістану.

Заявіўшы, што толькі аўганцы павінныя вызначаць будучую палітычную сыстэму для кіраваньня сваёй краінай, Пампэо дадаў, што ён спадзяецца, што вынікі перамоваў будуць паважаць правы ўсіх аўганцаў і абараняць сацыяльны прагрэс, дасягнуты за апошнія амаль два дзесяцігодзьдзі.

«Прымаючы рашэньні, вы павінны памятаць, што ваш выбар і паводзіны паўплываюць як на аб’ём, так і на зьмест будучай дапамогі ЗША. Мы спадзяёмся, што вы дасягняце трывалага міру, і наша мэта — трывалае партнэрства», — сказаў ён.

Абдула Абдула
Абдула Абдула

Абдула Абдула, кіраўнік аўганскай урадавай дэлегацыі, сказаў на цырымоніі адкрыцьця, што яго каманда прыбыла ў Доху з «добрай воляй і добрымі намерамі», каб пачаць перамовы з талібамі аб спыненьні 40-гадовага праліцьця крыві.

«Мы запэўніваем сьвет, што будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб унутрыаўганскія перамовы ўвянчаліся посьпехам. Мы імкнёмся да незалежнага, сувэрэннага, адзінага, разьвітага і свабоднага Аўганістану — Аўганістану з сыстэмай, наладжанай у традыцыях ісламу, у якой усе людзі могуць браць удзел без дыскрымінацыі. Мы прыбылі, каб дасягнуць трывалага міру. Немагчыма перамагчы з дапамогай вайны або ваенных сродкаў, але ніхто не прайграе, калі гэты крызіс будзе вырашаны шляхам падпарадкаваньня волі народу», — сказаў Абдула, старшыня Вышэйшай рады Аўганістану па нацыянальным прымірэньні.

Абдул Гані Барадар
Абдул Гані Барадар

Мула Абдул Гані Барадар, кіраўнік дэлегацыі «Талібану», у сваёй прамове паабяцаў, што прадстаўнікі паўстанцаў уступаюць ва ўнутрыаўганскі дыялёг «з поўнай шчырасьцю», і падкрэсьліў неабходнасьць праявіць цярпеньне з абодвух бакоў. Барадар запэўніў, што талібы хочуць, каб перамовы ўвянчаліся посьпехам, і жадаюць бачыць Аўганістан «незалежным, сувэрэнным, адзіным, разьвітым і свабодным». Пазьней Пампэо правёў з Барадарам і Абдулом асобныя сустрэчы, на якіх таксама прысутнічалі каманды перамоўшчыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG