Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто ўваходзіць у камісію, якая пазбавіла акрэдытацыі замежных журналістаў


Пікет каля будынку МЗС Беларусі, 18 жніўня 2020 года.
Пікет каля будынку МЗС Беларусі, 18 жніўня 2020 года.

29 жніўня журналістаў шэрагу замежных СМІ, у тым ліку Свабоды, пазбавілі акрэдытацыі МЗС.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз патлумачыў Свабодзе, што рашэньне аб пазбаўленьні акрэдытацыі замежных журналістаў было прынята на падставе прадстаўленьня Мiжведамаснай камiсii бясьпекі ў інфармацыйнай сфэры пры Савеце бясьпекі Рэспублікі Беларусь. Колькі ўсяго журналістаў страцілі акрэдытацыю ў выніку гэтага рашэньня, ён назваць адмовіўся.

Што гэта за камісія?

Камісія створаная ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў лістападзе 2017 году. Яна працуе пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь, а ўзначальвае яе Уладзімер Арчакоў, намеснік дзяржсакратара СБ. Апошні раз яе склад зьмяняўся 20 траўня 2020 году.

Паводле Эўрарадыё, у камісію ўваходзяць прадстаўнікі Савета бясьпекі, Сьледчага камітэту, Мінабароны, МУС, ААЦ, КДБ. А таксама Андрэй Кунцэвіч і Вольга Шпілеўская — з Адміністрацыі прэзідэнта; Віталь Краснабаеў — з прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі; намесьнік міністра сувязі; Яўген Шастакоў — зь Міністэрства замежных справаў; Ігар Марзалюк — дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня камісіі адукацыі, навукі і культуры; Усевалад Янчэўскі — кіраўнік Парку высокіх тэхналогій.

Удзельнічаюць у яе працы і супрацоўнікі дзяржаўных мэдыя: Дзьмітры Жук — галоўны рэдактар дзяржаўнай газэты «Беларусь сегодня», Аляксандар Карлюкевіч — галоўны рэдактар дзяржаўнай газэты «Звязда» (раней ён увайшоў у склад камісіі як міністар інфармацыі), Марат Маркаў — кіраўнік АНТ.

Дзясяткі журналістаў з розных краін сьвету перад выбарамі 9 жніўня падавалі ў МЗС Беларусі заяўкі на акрэдытацыі, але не атрымалі іх, таму што гэтая камісія нібыта не магла сабрацца на паседжаньне з прычыны каранавірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG