Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі прэм’ер заклікае Расею адмовіцца ад інтэрвэнцыі ў Беларусі


Матэвуш Маравецкі і Ўладзімір Пуцін
Матэвуш Маравецкі і Ўладзімір Пуцін

Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад Польшчы заклікае Расейскую Фэдэрацыю адмовіцца ад сваіх плянаў па ўмяшаньні ў Беларусі.

«Польскі ўрад заклікае Расею неадкладна адмовіцца ад сваіх плянаў вайсковай інтэрвэнцыі ў Беларусі пад ілжывай падставай „аднаўленьня кантролю“ — варожага дзеяньня, якое парушае міжнароднае права і правы чалавека беларусаў, якія павінны мець права самастойна вырашаць свой лёс», — напісаў кіраўнік ураду ў Twitter.

Раней прэм’ер заклікаў вызваліць зьняволеных прадстаўнікоў апазыцыі ў Беларусі і назваў Каардынацыйную раду правільным партнэрам для перамоваў з уладамі ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG