Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Войска на заходніх межах Беларусі прыведзенае ў поўную баявую гатоўнасьць


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прысутнічае скаардынаваная зьнешняя пагроза ў дачыненьні да Беларусі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

«Мы адрэагавалі на гэта і разгарнулі баявыя падразьдзяленьні нашай арміі на заходніх межах, прывялі іх у поўную баявую гатоўнасьць. Міністар абароны мне далажыў, што ўсё гэта выканана і адпаведныя часткі сёньня гатовыя да выкананьня сваіх абавязкаў», — заявіў Лукашэнка на нарадзе ў Радзе бясьпекі краіны.

Лукашэнка патлумачыў прывядзеньне арміі ў баявую гатоўнасьць выказваньнямі неназваных «прадстаўнікоў замежных дзяржаў».

«Зьявіліся заявы прадстаўнікоў заходніх дзяржаў, у тым ліку і кіраўнікоў некаторых дзяржаў, якія наогул ня ведаюць, дзе Беларусь знаходзіцца, і ня ведаюць, што тут адбываецца. Але тым ня менш робяць гэтыя заявы», — растлумачыў ён.

Паводле яго слоў, «як кажуць вайскоўцы, зьнешняя кампанэнта прымушае ўлічваць становішча і дзейнічаць адпаведным чынам».

«Гэта значыць, сёньня ня толькі ўнутры, але і звонку ў нас зьяўляюцца праблемы. І тое, што гэта абсалютна скаардынаваныя дзеяньні, мы ўжо бачым у адкрытую. Але гэта яшчэ нават ня пік. Падзеі будуць разьвівацца адпаведным чынам, але мы разумеем, у якім напрамку» — сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG