На сваёй старонцы ў «Інстаграме» малады беларускі нападнік Ільля Шкурын, які цяпер выступае за расейскі клюб, разьмясьціў некалькі бел-чырвона-белых сымбаляў, вокліч «Жыве Беларусь» і напісаў, што адмаўляецца ад выступаў за зборную Беларусі.
«Аб пападаньні ў пашыраны сьпіс зборнай краіны зноў даведваюся праз сацыяльныя сеткі, таму свой адказ пішу таксама тут. Прадстаўляць інтарэсы нацыянальнай каманды я адмаўляюся да таго часу, пакуль дзейнічае рэжым Лукашэнкі. Жыве Беларусь!»