Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рамках крымінальнай справы затрымалі 5 валянтэраў штабу Віктара Бабарыкі


Сваякі ў чэргах да ізалятараў
Сваякі ў чэргах да ізалятараў

У Менску затрымалі валянтэраў штабу Віктара Бабарыкі. Яны меркавана зьяўляюцца фігурантамі ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 293 ( «масавыя беспарадкі»), паведамляе Tut.by.

Штабу Віктара Бабарыкі вядома пра пяць затрыманьняў. Гэта Левон Халатран, Антон Бяленскі, Арцём Панасюк, Дзьмітры Нагайчанка, Андрэй Пазьняк.

Па словах юрыста штабу Максіма Знака, усе пяцёра затрыманыя ў рамках крымінальнага працэсу.

«Папярэдне вядома, што іх затрымліваў ГУБАЗіК. Адвакатаў пакуль не дапусьцілі, але паведамілі, што сьледчыя дзеяньні ажыцьцяўляе ўпраўленьне Сьледчага камітэту Менска. Абвінавачаньне ня прад’яўлена, але, сыходзячы з папярэдніх размоваў, гаворка пра арт. 293. Плюс паступаюць паведамленьні з усёй краіны, што па крымінальнай справе праходзяць і тыя, хто проста ярка выказваў сваю грамадзянскую пазыцыю», - адзначыў Максім Знак.

Акрамя таго, ня атрымліваецца зьвязацца з часткай староньнікаў Віктара Бабарыкі. Ды вечара мяркуецца сабраць інфармацыю па ўсіх затрыманых валянтэрах і чальцах штабу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG