Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы: відэазапісы Сьвятланы Ціханоўскай былі зробленыя пад ціскам


Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ўпэўнены, што відэазапісы кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, якія зьявіліся ў аўторак, зробленыя пад ціскам, паведамляе delfi.lt.

«Ніводзін чалавек у здаровым розуме не паверыць, што відэа Ціханоўская запісала добраахвотна. Гэта толькі яшчэ адзін доказ таго, якія мэтады выкарыстоўваюць, каб зламаць чалавека і дух народу. Мы на працягу апошніх некалькіх тыдняў назіралі гэтыя спробы», — пісаў у фэйсбуку Наўседа.

Кіраўнік Літвы падкрэсьлівае, што цяпер Ціханоўскай трэба ачуняць пасьля перажытага шоку і фізычных выпрабаваньняў.

«Літва заўсёды даць прытулак сілам, гатовым пашыраць свабоду і дэмакратыю. Гэтую сытуацыю і новыя падзеі ў Беларусі я сёньня абмяркую з старшынём Эўрапейскай рады Шарлем Мішэлем», — сказаў ён.

Сьвятлана Ціханоўская сёньня ўначы прыбыла ў Літву. Паводле МЗС гэтай краіны, ёй было дадзена дзяржаўнае жыльлё і ахова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG