Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эміратах пачалася эксплюатацыя першай у арабскіх краінах АЭС


Першы энэргаблёк атамнай электрастанцыі каля Абу-Дабі
Першы энэргаблёк атамнай электрастанцыі каля Абу-Дабі

Першая ў арабскіх краінах атамная электрастанцыя прынятая ў эксплюатацыю ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах у суботу, 1 жніўня. Прэмʼер-міністар ААЭ Мухамэд Аль Макрум заявіў, што пачатак працы першага мірнага ядзернага рэактара на станцыі «Барака» у Абу-Дабі — гэта «пасланьне сьвету пра тое, што арабы здольныя аднавіць свой шлях у навуцы і канкураваць зь іншымі вялікімі нацыямі».

Будаўніцтвам станцыі займаўся кансорцыюм, створаны мясцовай кампаніяй ENEC і паўднёва-карэйскай кампаніяй KEPCO, паведаміла Міжнароднае францускае радыё. Меркаваны кошт будаўніцтва — 24 мільярды даляраў.

Пуск у эксплюатацыю ўсіх чатырох рэактараў станцыі, дазволіць забясьпечыць прыкладна чвэрць патрэбаў Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG