Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўная рада Турэччыны дазволіла ператварыць сабор Сьвятой Сафіі ў мячэць


Сабор Сьвятой Сафіі ў Стамбуле (былым Канстантынопалі)
Сабор Сьвятой Сафіі ў Стамбуле (былым Канстантынопалі)

Дзяржаўная рада Турэччыны анулявала рашэньне ўраду ад 1934 году аб ператварэньні сабора Сьвятой Сафіі ў музэй, перадае агенцтва Анадолу.

Да таго рашэньня будынак выкарыстоўваўся як мячэць. Яе зачыніў заснавальнік сучаснай турэцкай дзяржавы Мустафа Кемаль Атацюрк.

Сучасны будынак сабору Сьвятой Сафіі пабудаваны да 537 году. Сабор больш за тысячу гадоў быў найбуйнейшым хрысьціянскім храмам у сьвеце. У 1453 годзе, пасьля заваёвы Канстантынопаля туркамі, ён быў ператвораны ў мячэць. У першай пятнічнай малітве 1 чэрвеня 1453 году ўдзельнічаў асманскі султан Мэхмэт II, які захапіў горад.

У 1935 годзе Атацюрк, які будаваў сьвецкую дзяржаву, ператварыў мячэць у музэй. Ісламісцкая апазыцыя заўсёды патрабавала вярнуць будынку культавы статус. Супраць выступалі прадстаўнікі праваслаўных цэркваў і Грэцыі.

Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган раней заяўляў, што чакае рашэньня Дзяржаўнай рады аб магчымасьці зьмены статусу сабору і плянуе паступіць у залежнасьці ад яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG