Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва на просьбу Беларусі адправіла на 50 тысяч эўра гуманітаркі для барацьбы з COVID-19


На літоўскай мяжы, ілюстрацыйнае фота
На літоўскай мяжы, ілюстрацыйнае фота

Гуманітарную дапамогу на 50 тысяч эўра адправіла суседняя Літва Беларусі для барацьбы з COVID-19. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў краіны-суседкі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

7 ліпеня зь Літвы ў Беларусь выехала гуманітарная дапамога - вырабленыя ў Літве ахоўныя сродкі, неабходныя для барацьбы з COVID-19.

Гуманітарная дапамога прызначана Беларусі рашэньнем ураду Літвы ад 3 чэрвеня як рэакцыя на просьбу суседняй дзяржавы аб міжнароднай гуманітарнай дапамозе ў мэтах барацьбы з COVID-19.

За 50 тысяч эўра купілі 16 800 літраў дэзынфэкцыйнай вадкасьці і 8400 аднаразовых халатаў, якія і адправілі ў Менск.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG