Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адкуль такая жорсткасьць?» Вядоўца БТ выказалася пра міліцэйскі гвалт 


Інфармацыя пра Юлію Кур'ян-Касьцюкевіч на сайце Белтэлерадыёкампаніі, 23 чэрвеня
Інфармацыя пра Юлію Кур'ян-Касьцюкевіч на сайце Белтэлерадыёкампаніі, 23 чэрвеня

Вядоўца праграмы «Дзень у вялікім горадзе» на тэлеканале «Беларусь 1» Юлія Кур’ян-Касьцюкевіч выказалася ў Інстаграме пра міліцэйскі гвалт у адносінах да мірных людзей.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Страшна... Вядома, як і ўсе, гляджу, чытаю і баюся. Любую працу трэба рабіць, застаючыся чалавекам. Адкуль столькі нянавісьці і жорсткасьці ў тых, хто хапае людзей, у тых, хто зьбівае сваіх жа суайчыньнікаў, нападаюць на аднаго натоўпам і закідваюць у машыну. Адкуль такая жорсткасьць?», — задаецца пытаньнем тэлевядоўца.

Юлія Кур’ян-Касьцюкевіч — былая жонка іншага супрацоўніка БТ Дзяніса Кур’яна. Сумяшчае дзейнасьць з прадпрымальніцтвам, яна заснавальніца сеткі блінных «Мама дома». Гадуе дваіх дзяцей.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG