Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я ня ведаў ні пра які мітынг». Доктара аштрафавалі на 675 рублёў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд Фрунзэнскага раёну Менску аштрафаваў доктара-анколяга​ Віктара Хвашчэўскага на 675 рулёў за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і супраціўленьні законным патрабаваньням міліцыі, піша Tut.by.

Доктар прызнаў, што ўвечары 19 чэрвеня быў на праспэкце Дзяржынскага, але лёзунгаў не выкрыкваў і не адмаўляўся ісьці ў аўтазак з амапаўцамі.

Віктар Хвашчэўскі — хірург-анколяг найвышэйшай катэгорыі, стаж працы — 21 год. Працаваў у прыватным мэдычным цэнтры «Сёмае неба», а раней — у 10-й лякарні, быў загадчыкам аддзяленьня ў турэмным шпіталі на вуліцы Кальварыйскай у Менску. У пятніцу 19 чэрвеня ён, як звычайна, адпрацаваў сваю 12-гадзінную зьмену і вяртаўся дадому.

«На праспэкце Дзяржынскага ён убачыў старую знаёмую, якой даўно ня бачыў, — апавядае сяброўка мужчыны Алёна. — Выйшаў, каб павітацца, пагаварыць. Яны стаялі на ходніку, разглядалі фатаздымкі. Нечакана яго схапілі, пацягнулі ў аўтазак, знаёмую адштурхнулі, у яе сінякі засталіся».

Таксама затрымалі дзяўчыну, якая спрабавала здымаць затрыманьне Віктара на тэлефон. Віктар пасьпеў паведаміць, што яго вязуць у Фрунзэнскае РУУС. Цэлыя содні родным не казалі, дзе знаходзіцца Віктар. Пазьней пацьвердзілі, што ён у турме на Акрэсьціна.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG