Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская дыяспара ў ЗША выказала пратэст з нагоды апаганьваньня помнікаў Касьцюшку і ахвяраў камунізму


Падчас забурэньняў у Вашынгтоне
Падчас забурэньняў у Вашынгтоне

Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне выступіла з заявай у сувязі з актамі вандалізму, учыненымі падчас забурэньняў, над помнікамі Тадэвушу Касьцюшку і ахвярам камунізму ў Вашынгтоне.

«Як і многія амэрыканцы, мы заклапочаныя праблемай расавай дыскрымінацыі, якой прысьвечаны масавыя пратэсты ў розных кутках ЗША. Пры гэтым пашкоджаньне помніка Тадэвушу Касьцюшку цалкам супярэчыць мэтам і ідэям, за якія выступае большасьць пратэстоўцаў. Гэта ж тычыцца і помніка ахвярам камунізму — злачыннай таталітарнай ідэалёгіі, якая стала прычынай гібелі мільёнаў людзей і зьяўляецца такой жа непрымальнай для сучаснага сьвету, як любая форма расізму», — гаворыцца ў заяве Задзіночаньня.

Паводле аўтараў заявы, гэта якраз тыя месцы, куды варта ўскладаць кветкі падчас такіх пратэстаў, як і да помнікаў усіх іншых змагароў супраць расізму. Актывісты спадзяюцца, што абодва мэмарыялы будуць у найбліжэйшы час прыведзены ў належны стан.

Тадэвуш Касьцюшка — ураджэнец Беларусі, нацыянальны герой Беларусі, Злучаных Штатаў і Польшчы. Змагаўся за свабоду і дэмакратыю як у сябе на радзіме, так і ў ЗША. Ён прыехаў у Амэрыку, каб браць удзел у вайне за незалежнасьць, быў дэмакратам і патрыётам паводле сваіх поглядаў, лічыў галоўным правам кожнага народу мець сувэрэнную дзяржаву.

Як прафэсійны вайсковец удзельнічаў у найважнейшых апэрацыях, аўтар праектаў абаронных умацаваньняў у Вэст-Пойнце, дзякуючы якім была атрымана перамога над ангельцамі. Касьцюшку было прысвоена званьне генэрала. Мэмарыяльны музэй Касьцюшкі існуе ў Філядэльфіі.

Тадэвуш Касьцюшка быў праціўнікам рабства і расізму, у сваім тэстамэнце завяшчаў свае грошы на выкуп чорных рабоў і адукацыю чорных амэрыканцаў. На гэтыя сродкі была адкрытая і дзейнічала школа для дзяцей афраамэрыканцаў у Нью-Джэрзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG