Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Камароўцы, дзе праходзіць пікет па зборы подпісаў, пачаліся затрыманьні


Затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Алега Баброўскага.

Сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай у інтэрвію карэспандэнту Свабоды паведаміла, што міліцыянты затрымалі Алега Баброўскага – кіроўцу, які дапамагаў камандзе дастаўляць інфармацыйныя матэрыялы. Ягоны аўтамабіль эвакуявалі на штрафстаянку разам з усім рыштункам і 1500 асобнікамі запоўненых падпісных лістоў.

Быў затрыманы і яшчэ адзін чалавек, ягонае прозьвішча ўдакладняецца. Сяргей Ціханоўскі, кіраўнік ініцыятыўнай групы, відэаблогер і муж Сьвятланы Ціханоўскі, знаходзіцца за кратамі ад 29 траўня.

На пляцоўцы каля Камароўскага рынку 7 чэрвеня зьбіраюць подпісы прыкладна за 10 прэтэндэнтаў на найвышэйшую пасаду. Сябры ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачня таксама паскардзіліся ў эфіры Свабоды, што маюць месца затрыманьні прыхільнікаў кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Адну з актывістак затрымалі ў той момант, калі яна размаўляла з прадстаўнікамі Сьвятланы Ціханоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG