Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскага і яшчэ 7 затрыманых перавезьлі на Акрэсьціна, траіх выпусьцілі


Затрыманьне блогера Сяргея Ціханоўскага ў Горадні 29 траўня 2020
Затрыманьне блогера Сяргея Ціханоўскага ў Горадні 29 траўня 2020

Затрыманага ў пятніцу ўвечары ў Гародні Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 7 чалавек перавезьлі ў Менск.

Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсціна. Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна».

Таксама каля 20-й гадзіны стала вядома, што на волю былі выпушчаны тры затрыманыя. Гэта гамельчукі Дзьмітрый Рудзянкоў і Аляксей Ісачанка, і жыхар Менску Мікалай Лобусаў. Іх апыталі ў якасьці сьведак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG